
13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўракраты не хочуць бачыць Украіну мірнай, стабільнай і добра кіруемай дзяржавай, якой сёння з'яўляецца Беларусь. Так, пасольства Беларусі ў Бруселі, пастаяннае прадстаўніцтва пры ЕС і НАТА адрэагавала на заяву вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля, паведамляе БЕЛТА.
Жазэп Барэль падкрэсліў, што Еўрапейскі саюз будзе падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца. Аб гэтым ён заявіў па выніках нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС у Стакгольме 12 мая. "Мы хочам міру. Але мы не хочам капітуляцыі. Мы не хочам, каб Украіна стала другой Беларуссю", - правёў неадназначныя аналогіі еўрачыноўнік.
На гэту заяву адрэагавалі ў пастаянным прадстаўніцтве Беларусі. "З самага пачатку было відавочна: еўракраты не хочуць бачыць Украіну мірнай, стабільнай і добра кіруемай дзяржавай, якой мы ведаем Беларусь сёння", - напісала дыпмісія ў сваім Twitter-акаўнце.
Раней Жазэп Барэль таксама заяўляў, што Пекін хоць і застаецца важным партнёрам Бруселя, але страціў магчымасць быць пасрэднікам у мірных перагаворах.-0-