Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 жніўня 2021, 17:34

Пасольства Беларусі ў Бельгіі часова прыпыніла прыём грамадзян па консульскіх пытаннях

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ў Бельгіі па тэхнічных прычынах часова прыпыніла прыём грамадзян па консульскіх пытаннях. Такая інфармацыя размешчана на сайце беларускай дыпмісіі, паведамляе БЕЛТА.

"Паважаныя грамадзяне, з улікам учыненага невядомымі падпалу будынка пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія прыём грамадзян па консульскіх пытаннях часова прыпынены па тэхнічных прычынах", - гаворыцца ў аб'яўленні.

Інфармацыя аб аднаўленні прыёму наведвальнікаў будзе размешчана дадаткова. Па ўсіх неадкладных пытаннях у пасольстве прапанавалі звяртацца ў консульскі аддзел загранустановы па тэлефоне +32 2 340 02 95 альбо па электроннай пошце be.consul@mfa.gov.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі