Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 лютага 2022, 17:15

Пасольства Беларусі патрабуе афіцыйнага разбору ад Украіны ў сувязі з інцыдэнтам у Дняпры

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ва Украіне накіравала ў Міністэрства замежных спраў Украіны ноту ў сувязі з інцыдэнтам у Дняпры. Такая інфармацыя размешчана на сайце беларускай дыпмісіі.

"У сувязі з тым, што мэрыя ўкраінскага горада Днепр не адрэагавала на зварот пасла Беларусі ва Украіне Ігара Сокала па факце ўчыненага ў горадзе Дняпры акта вандалізму, у ходзе якога па рашэнні мэра горада Дняпра Барыса Філатава Дзяржаўны Сцяг Рэспублікі Беларусь быў заменены на іншую сімволіку, 10 лютага 2022 года ў МЗС Украіны накіравана нота пасольства, у якой заяўлены рашучы пратэст украінскаму боку", - расказалі ў пасольстве.

Там заявілі, што беларускі бок разглядае здарэнне як цынічную праяву недружалюбных адносін да суверэннай беларускай нацыі і акт дзяржаўнага вандалізму з боку ўлад Украіны, што грубым чынам парушае асноўныя прынцыпы міжнароднага права: прынцып суверэннай роўнасці дзяржаў і прынцып неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў, а таксама нормы міжнародных адносін, прынятыя ў цывілізаваным свеце, дыпламатычнай і пратакольнай практыцы.

"Беларускі бок патрабуе, каб вярнулі Дзяржаўны Сцяг Рэспублікі Беларусь на месца яго ўстаноўкі, афіцыйна папрасілі выбачэння, а таксама правядзення разбору па факце ганьбавання афіцыйных сімвалаў замежнай дзяржавы, інфармавання аб яго выніках і прыняцця вычарпальных мер па недапушчэнні паўтарэння такіх фактаў у будучым", - падкрэслілі ў пасольстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі