Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 лістапада 2025, 20:00

Пасольства Беларусі адкрыецца ў Славакіі

Фота з архіва
Фота з архіва
3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі адкрыецца ў Славакіі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы плануецца адкрыць да 1 верасня 2026 года.

Аднаўленне пастаяннай дыпламатычнай прысутнасці Беларусі ў Славакіі дасць магчымасць значна павысіць эфектыўнасць работы па развіцці палітычных, гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязей, практычным вывучэнні магчымасцей прамысловай кааперацыі і сумесным асваенні новых рынкаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі