3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан стаў рыўком для развіцця плённых адносін паміж краінамі ва ўсіх сферах, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь Саджад Хайдэр Хан у час сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігарам Сергяенкам. Сустрэча прайшла ў сувязі з завяршэннем пакістанскім дыпламатам сваёй місіі ў нашай краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Паміж Пакістанам і Беларуссю падпісана на гэты момант больш за 100 пагадненняў і мемарандумаў аб узаемаразуменні. І візіт у Пакістан Прэзідэнта Беларусі (у лістападзе 2024 года. - Заўвага БЕЛТА) стаў рыўком для развіцця яшчэ больш плённых адносін ва ўсіх сферах: эканоміка, гандаль ці палітыка", - сказаў Саджад Хайдэр Хан.
"Калі я прыехаў у Беларусь, то вызначыў сабе дзве ключавыя сферы, у якіх я павінен развіваць супрацоўніцтва. Першая - развіццё культурных сувязей паміж нашымі краінамі, другая - развіццё адносін са СМІ. Я хацеў бы сказаць, што гэта таксама было паспяхова. На гэты момант мы адкрылі 5 культурных цэнтраў у розных гарадах Беларусі. Усе гэтыя цэнтры функцыянуюць. Таксама мы правялі больш за 15 выставак, - дапоўніў пасол. - Хачу выказаць словы шчырай удзячнасці СМІ Беларусі, таму што яны дапамагалі нашым сябрам з Беларусі больш даведацца пра нашу краіну".-0-