Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 жніўня 2025, 09:20

Пасол: Венгрыя захоўвае канструктыўны падыход у адносінах да Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Венгрыя захоўвае канструктыўны падыход у адносінах да Беларусі. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венгрыі Уладзімір Улаховіч у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Венгрыя - тая краіна, якая ў рамках Еўрапейскага саюза захоўвае канструктыўны падыход у адносінах да Беларусі. Гэта датычыцца міждзяржаўных адносін, палітычных пытанняў. Усе добра ведаюць пазіцыю Венгрыі па санкцыях, напрыклад. Захоўваецца нармальны, канструктыўны дыялог і адносіны з урадавымі інстытутамі, Міністэрствам замежных спраў. У адрозненне ад іншых краін, дзе, на жаль, такой камунікацыі з намі няма", - сказаў Уладзімір Улаховіч.

Ён таксама пракаменціраваў у цэлым адносіны нашай краіны з ЕС. "У Беларусі па-ранейшаму ў Еўропе шмат сяброў. І гэта не надуманая фраза, так і ёсць. Простыя людзі, даведаўшыся, што мы прадстаўляем нашу краіну, заўсёды з павагай ставяцца", - падкрэсліў пасол.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі