14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узбекаў і беларусаў аб'ядноўвае духоўная блізкасць, мы сябры і надзейныя партнёры. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматула Назараў у час сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергяенкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нашы краіны звязваюць вельмі цёплыя адносіны, дружалюбныя, добрасуседскія. Узбекаў і беларусаў аб'ядноўвае духоўная блізкаць, беражлівае стаўленне да традыцыйных каштоўнасцей, гісторыі, культуры. Мы аднолькавы народ. Добразычлівасць, гасціннасць і, самае галоўнае, працавітасць - і ў вас, і ў нас такая характэрная рыса ёсць", - адзначыў пасол.

Беларусь для Узбекістана - блізкі сябар, надзейны партнёр, сказаў Рахматула Назараў. "На ўсіх пляцоўках, у шматбаковых фарматах заўсёды мы падтрымлівае вельмі добрыя цесныя адносіны", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў пасла, супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана ахоплівае практычна ўсе напрамкі. "З кожным годам умацоўваецца палітычны дыялог паміж нашымі краінамі. Усё гэта дзякуючы таму, што ўстаноўлены вельмі блізкія, дружалюбныя, добрыя кантакты паміж нашымі лідарамі. Гэта іх заслуга. Прэзідэнт Узбекістана з вялікай павагай ставіцца да Аляксандра Рыгоравіча. Заўсёды падкрэслівае яго вялікі ўклад у забеспячэнне стабільнасці і сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. І сапраўды ў многіх нашых размовах з Прэзідэнтам гэта неаднаразова падкрэслівалася", - адзначыў ён.-0-
Фота Мікалая Пятрова