Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Пасол: у развіцці беларуска-ўкраінскіх адносін бачу толькі пазітыў

Палітыка 23.04.2019 | 15:41
Ігар Кізім. Фота з архіва
Ігар Кізім. Фота з архіва

23 красавіка, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім бачыць у развіцці беларуска-ўкраінскіх адносін толькі пазітыў. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, пасля сустрэчы з кіраўніцтвам Віцебскага аблвыканкама.

Паводле слоў дыпламата, ва Украіне ў апошнія гады выбудавана дакладная стратэгія па развіцці адносін з многімі краінамі, у тым ліку з Беларуссю, і ён не бачыць прычын для яе змянення пасля выбрання новага прэзідэнта. "Як пасол я прааналізаваў усе магчымыя варыянты развіцця ўкраінска-беларускіх адносін і бачу ў іх толькі пазітыў, - сказаў Ігар Кізім. - Больш таго, я ганаруся, што ў нашым супрацоўніцтве пакуль усё складваецца ў адзін пазл пасля пэўнага спаду ў свой час эканамічнага развіцця. За 2018 год мы дасягнулі тавараабароту паміж краінамі каля $5,5 млрд. Спадзяёмся, што яго рост будзе прадоўжаны".

Журналісты пацікавіліся ў пасла, ці магчымы візіт новага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на "Славянскі базар" у Віцебск у бягучым годзе. У свой час на фестываль прыязджаў Леанід Кучма. Дыпламат падкрэсліў, што як пасол ён зацікаўлены ў кантактах дзвюх краін на вышэйшым узроўні, гэта мабілізуе рэсурсы і сілы ўлад на месцах і, як правіла, мае пазітыўны эфект. "Наш бок не супраць. Калі будзе запрашэнне, то разгледзім яго", - сказаў пасол.

Сёння ў Віцебску прайшла сустрэча намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Пеніна з паслом Украіны ў Беларусі. Бакі абмеркавалі перспектывы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.