Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 верасня 2024, 09:03

Пасол: Сербія цэніць нязменна дружалюбныя і братэрскія адносіны з Беларуссю

Іліна Вукайлавіч. Фота прадастаўлена пасольствам Сербіі ў Беларусі
Іліна Вукайлавіч. Фота прадастаўлена пасольствам Сербіі ў Беларусі
12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сербія цэніць нязменна дружалюбныя адносіны з Беларуссю. Важнасць гэтага адзначыла карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сербіі ў Беларусі Іліна Вукайлавіч.

Дыпламат звярнула ўвагу на традыцыйна братэрскія сербска-беларускія сувязі па многіх напрамках. Яна адзначыла важнасць таго, што ў Сербіі добра ведаюць пра Беларусь, пра кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку, які наведваў Бялград у тым ліку ў няпросты для сербаў перыяд у 1998-1999 гады. Прэзідэнт Беларусі таксама быў з візітам у Сербіі ў 2019 годзе.

Іліна Вукайлавіч падкрэсліла, што Сербія ўдзячна Беларусі таксама за падтрымку ў пытаннях захавання тэрытарыяльнай цэласнасці. "Сербія сутыкаецца з вялікімі выклікамі. Сур'ёзнай праблемай з'яўляецца складаная сітуацыя ў аўтаномным краі Сербіі Косава і Метохіі. Там у выніку шматлікіх рэпрэсіўных мер кіраўніцтва самаабвешчанага Косава, заснаваных на этнічнай нецярпімасці, з кожным днём напружанасць толькі нарастае. Гэта выклікае нашу вялікую занепакоенасць і нараўне з гэтым мы настроены на выключна мірнае вырашэнне пытання", - паведаміла кіраўнік дыпламатычнай місіі.

"Беларусь заўсёды падтрымліва і падтрымлівае Сербію па важных тэмах", - падкрэсліла дыпламат, звярнуўшы ўвагу на цвёрдасць беларускай пазіцыі на міжнароднай арэне і, у прыватнасці, у час прыняцця дакументаў на міжнародных пляцоўках на Генеральнай асамблеі ААН у падтрымку Сербіі.

Іліна Вукайлавіч не так даўно працуе ў Беларусі, аднак паспела наведаць чатыры вобласці Беларусі і прадаўжае актыўна знаёміцца з нашай краінай.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі