Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 мая 2020, 13:11

Пасол Сербіі назваў гістарычным уклад Лукашэнкі ў развіццё беларуска-сербскага супрацоўніцтва

28 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сербіі ў Беларусі Велька Кавачавіч назваў гістарычным уклад кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў развіццё беларуска-сербскага супрацоўніцтва. Аб гэтым пасол заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для мяне вялікі гонар, што вы знайшлі час і прынялі мяне з развітальным візітам", - сказаў у пачатку сустрэчы Велька Кавачавіч. У сувязі з гэтым Прэзідэнт заўважыў: "З развітальным візітам - як пасла. Як чалавек вы можаце заўсёды прыехаць да нас".

Звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі, дыпламат выказаў меркаванне: "Тое, што вы і былы Прэзідэнт Сербіі Нікаліч, і цяперашні Прэзідэнт Аляксандр Вучыч зрабілі для ўмацавання і развіцця адносін Беларусі і Сербіі, мае гістарычнае значэнне".

Сербія - адзіная краіна ў Еўропе, з якой дзейнічаюць двухбаковы дагавор аб свабодным гандлі і бязвізавы рэжым. У 2019 годзе ўзаемны тавараабарот склаў $148,6 млн (100,4 працэнта да ўзроўню 2018 года), экспарт - $80,6 млн, імпарт - $68 млн.

У Сербіі дзейнічаюць лініі па зборцы трактароў МТЗ і аўтобусаў МАЗ. У ліку паспяхова рэалізаваных - праект па пастаўцы для сербскага МУС 33 пажарных машын на базе шасі МАЗа. Акрамя таго, вядзецца работа па арганізацыі паставак буйной партыі аўтобусаў і тралейбусаў Мінскага аўтазавода для Бялграда. У Беларусі зарэгістравана 10 арганізацый з удзелам сербскага капіталу.

Акрамя таго, Беларусь і Сербія добра ўзаемадзейнічаюць на міжнароднай арэне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі