Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 красавіка 2021, 14:44

Пасол Расіі ўручыў копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС Беларусі

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 30 красавіка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Яўгенам Лук'янавым з нагоды ўручэння копій даверчых грамат. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Уладзімір Макей павіншаваў пасла Расіі з пачаткам дыпламатычнай місіі ў нашай краіне і выказаў надзею на яго актыўную работу ў мэтах далейшага ўмацавання ўсебаковых адносін паміж Мінскам і Масквой.

Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі