
30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палесціна плануе развіваць адносіны з Беларуссю ва ўсіх аспектах. Аб гэтым заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Палесціны ў Беларусі Ахмед Махамед аль-Мадбух, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У нас грандыёзныя планы. Мы лічым, што Беларусь - гэта дружалюбная краіна. Таму мы плануем развіваць адносіны ва ўсіх аспектах. Не толькі ў палітычным, але і ў эканамічным, культурным", - сказаў Ахмед Махамед аль-Мадбух.
Паводле слоў дыпламата, асаблівая ўвага будзе ўдзелена ўзаемадзеянню бізнес-колаў. "Спадзяёмся, мы прадоўжым умацаванне нашых адносін. У нас у Беларусі працуюць дзве буйныя кампаніі. Мы збіраемся запрасіць бізнесменаў з Палесціны на агульную сустрэчу з бізнесменамі з Беларусі і паглядзець, якія аспекты эканомікі мы можам развіваць", - дадаў пасол.
Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, адзначыў, што доўгія дружалюбныя сувязі з Палесцінай грунтуюцца на трывалым фундаменце партнёрства і канструктыўнага ўзаемадзеяння ў розных сферах.
"Мы зацікаўлены ў прадаўжэнні актыўнага плённага дыялогу, наладжванні практычнага супрацоўніцтва", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-