Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 верасня 2022, 11:26

Пасол Малдовы ў РФ высока ацаніў намаганні кіраўніцтва Беларусі па забеспячэнні развіцця краіны

14 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой правёў сустрэчу з паслом Малдовы ў РФ Ліліянам Дарыем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.

"Адбыўся абмен меркаваннямі па пытаннях двухбаковага парадку дня, абмеркавана бягучая міжнародная праблематыка, - расказалі ў дыпмісіі. - Пасол Малдовы даў высокую ацэнку намаганням кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні развіцця краіны, рэалізацыі экспартнай стратэгіі, захаванні прамысловых прадпрыемстваў і сельскай гаспадаркі, стварэнні ўмоў для ўкладання інвестыцый (Парк высокіх тэхналогій, СЭЗы)".

У дапаўненне да функцыянуючых у Малдове зборачных вытворчасцей беларускіх тралейбусаў і трактароў пасол Беларусі прапанаваў пашырыць кааперацыйныя сувязі і арганізаваць у Малдове сумесныя прадпрыемствы па выпуску ліфтаў і камбайнаў. "Адначасова бакі канстатавалі, што складаная абстаноўка ў рэгіёне, рост транзітных і іншых санкцыйных бар'ераў з боку заходніх краін негатыўна адбіліся на двухбаковым гандлі ў бягучым годзе, - падкрэслілі ў прэс-службе. - Нягледзячы на высокую запатрабаванасць на малдаўскім рынку паставак беларускай машынабудаўнічай тэхнікі, драўняных пелет, будаўнічых матэрыялаў, газавых пліт і іншай прамысловай прадукцыі. Перш за ўсё гэта звязана з кратным ускладненнем і падаражэннем лагістыкі дастаўкі грузаў паміж нашымі краінамі. Нягледзячы на ўсе складанасці, дамовіліся прадоўжыць далейшае развіццё ўзаемавыгадных эканамічных сувязей".

Пасол Беларусі прапанаваў таксама правесці да канца бягучага года чарговае пасяджэнне міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

"Дзмітрый Крутой і Ліліян Дарый падкрэслілі ўзаемную зацікаўленасць у падтрыманні прамога дыялогу паміж краінамі на ўсіх узроўнях", - дадалі ў дыппрадстаўніцтве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі