Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 лютага 2023, 16:11

Пасол КНР у Беларусі расказаў аб пазіцыі па дэдаларызацыі і разліках у нацыянальных валютах

27 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Се Сяаюн у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА расказаў аб пазіцыі кітайскага боку па зніжэнні доларавай залежнасці ў міжнародных валютных разліках на карысць нацыянальных валют.

Дыпламат падрабязна закрануў гэту тэму: "Пасля Другой сусветнай вайны ЗША ўзначалілі стварэнне Брэтан-Вудскай сістэмы, Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка, а таксама разам з дапамогай плана Маршала стварылі міжнародную валютную сістэму з доларам ЗША ў якасці ядра. Статус долара як асноўнай міжнароднай рэзервовай валюты дапамагае ЗША сабраць сеньяраж з усяго свету. ЗША купляюць тавары і паслугі іншых краін на суму, эквівалентную $100, выплачваючы 100-доларавы банкнот, сабекошт якога ўсяго толькі 17 цэнтаў".

"Гегемонія долара ЗША - галоўная крыніца нестабільнасці і няпэўнасці ў сусветнай эканоміцы", - выказаў меркаванне пасол КНР у Беларусі.

"На фоне пандэміі COVID-19 ЗША злоўжылі сваёй глабальнай фінансавай гегемоніяй і ўкінулі некалькі трыльёнаў долараў на сусветны рынак, расплачваюцца за гэта толькі іншыя краіны, асабліва краіны з эканомікай, што развіваецца, - прадоўжыў Се Сяаюн. - У 2022 годзе Федэральная рэзервовая сістэма ЗША спыніла сваю свышмяккую грашова-крэдытную палітыку і перайшла да палітыкі радыкальнага павышэння працэнтных ставак, што прывяло да ўзрушэнняў на міжнародным фінансавым рынку і рэзкага абясцэньвання розных валют, такіх як еўра, якія апусціліся да новага мінімуму за апошнія 20 гадоў. Многія краіны, што сталі на шлях развіцця, пацярпелі з-за моцнай інфляцыі, дэвальвацыі нацыянальнай валюты і адтоку капіталу".

"Эканомікам усяго свету як ніколі раней стала патрэбна стабільная, бяспечная і прадказальная міжнародная валютная сістэма", - упэўнены пасол КНР у Беларусі.

Поўная версія інтэрв'ю будзе апублікавана на сайце БЕЛТА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі