Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 сакавіка 2022, 12:58

Пасол Кітая: мы выступаем супраць неабгрунтаваных санкцый Захаду у адносінах да Беларусі

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайскі бок прытрымліваецца выразнай пазіцыі наконт санкцый, уведзеных супраць Беларусі заходнімі краінамі. Кітай выступае супраць такога націску на Беларусь. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі Се Сяаюн, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адносна санкцый, уведзеных супраць Беларусі заходнімі краінамі, у нас пазіцыя вельмі выразная: мы выступаем супраць гэтых неабгрунтаваных санкцый. Думаю, што ва ўсіх дзеяннях трэба захоўваць асноўныя прынцыпы Статута ААН і нормы міжнароднага права", - падкрэсліў пасол.

Ён звярнуў увагу на складаную сітуацыю ў сусветнай эканоміцы, абумоўленую ў тым ліку эпідэміялагічнай абстаноўкай. Але нягледзячы на гэта, кітайска-беларускае супрацоўніцтва захоўвае вельмі добрую дынаміку развіцця, падкрэсліў Се Сяаюн. У пацвярджэнне сваіх слоў пасол прывёў лічбы тавараабароту паміж дзвюма краінамі. Паводле падлікаў Кітая, аб'ём узаемнага гандлю склаў у 2021 годзе больш за $3,8 млрд і павялічыўся на 27,3 працэнта ў параўнанні з 2020-м. "Самы значны паказчык - экспарт вашай сельскагаспадарчай прадукцыі ў Кітай, які вырас на 44 працэнты ў параўнанні з папярэднім годам", - адзначыў Се Сяаюн.

Паводле даных беларускай статыстыкі, у 2021 годзе тавараабарот з Кітаем дасягнуў рэкордных $5,115 млрд і павялічыўся амаль на 12 працэнтаў, а экспарт беларускіх тавараў вырас на 17,5 працэнта. У асноўным гэта адбылося за кошт нарошчвання паставак ялавічыны, лесаматэрыялаў, мяса птушкі, малака і вяршкоў, цэлюлозы.

Пасол таксама нагадаў аб эфектыўным узаемадзеянні Кітая і Беларусі ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях", аб паспяховай дзейнасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", дзе ўжо зарэгістраваны 85 рэзідэнтаў з 15 краін свету, з заяўленым аб'ёмам інвестыцый больш як $1,27 млрд. "Усе гэтыя факты сведчаць аб тым, што ў Кітая і Беларусі ёсць вялікі патэнцыял і шырокія перспектывы для супрацоўніцтва", - рэзюмаваў пасол.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі