Чжан Вэньчуань
24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адукацыя - адзін з галоўных напрамкаў супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю. Аб гэтым журналістам заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пасол адзначыў, што кітайска-беларускія адносіны пад кіраўніцтвам лідараў абедзвюх краін знаходзяцца на высокім узроўні. "Менавіта ўзаемадзеянне ў галіне адукацыі - адзін з галоўных напрамкаў супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, на які звяртаюць увагу нашы лідары. Цяпер у Беларусі навучаецца вялікая колькасць кітайскіх студэнтаў, таксама ў Кітаі ёсць шмат беларусаў, якія прыехалі вучыцца. Колькасць такіх студэнтаў з кожным годам расце. Моладзь - гэта наша будучыня, гэта носьбіты кітайска-беларускай дружбы. Мы хочам умацоўваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў галіне адукацыі, умацоўваць наша ўзаемнае разуменне, каб нашы маладыя людзі знайшлі агульную мову, агульныя погляды на будучыню, каб іх талент і здольнасці змаглі садзейнічаць развіццю кітайска-беларускіх адносін, каб наша вечная дружба перадавалася з пакалення ў пакаленне", - сказаў Чжан Вэньчуань.
Ён падкрэсліў, што кітайскія студэнты выбіраюць Беларусь, таму што добрыя адносіны паміж краінамі даюць ім добрыя гарантыі. "Беларусь - гэта ўнікальная краіна з багатым адукацыйным рэсурсам. Самае галоўнае - тут вельмі добрыя людзі. Я думаю, менавіта ў гэтым прычына, чаму нашы студэнты выбіраюць Беларусь, а беларускія студэнты выбіраюць Кітай. Мы вельмі цэнім дасягнуты ўзровень супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. Думаю, што мы не будзем спыняцца на гэтым, а пойдзем наперад", - дадаў пасол.-0-