Сцяг Панядзелак, 17 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 ліпеня 2016, 15:30

Пасол Францыі ў Беларусі назвала тэракт у Ніцы беспрэцэдэнтнай маладушнасцю

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэракт у Ніцы - беспрэцэдэнтная маладушнасць, заявіла сёння журналістам пасол Францыі ў Беларусі Дамінік Газюі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта цяжкі дзень для Францыі. Спецыяльна было выбрана французскае Нацыянальнае свята. На сённяшні дзень мы ведаем, што гэта быў адзін чалавек французска-мараканскага паходжання, на якога ў паліцыі не было дасье, - сказала дыпламат. - Гэты тэрарыстычны акт - беспрэцэдэнтная маладушнасць, якая нават не мае назвы. Гэта можа закрануць усіх, любую краіну".

Паводле яе слоў, у грузавіку тэрарыста былі знойдзены муляжы зброі. "Вядзецца следства. Рэжым надзвычайнага становішча (у Францыі. - Заўвага БЕЛТА), які павінен быў скончыцца 26 ліпеня, будзе прадоўжаны", - заявіла Дамінік Газюі.

"Што датычыцца выбранай даты, 14 ліпеня, гэта самае горшае, што магло здарыцца. У гэты дзень мы святкуем правы чалавека. І мы бачым страшэннае вар'яцтва аднаго чалавека", - дадала пасол.

Кіраўнік дыпмісіі падзякавала беларускаму народу за спачуванні, падтрымку і спагаду. Жыхары і госці Мінска нясуць кветкі да будынка французскага пасольства. У адрас дыпмісіі паступаюць шматлікія спачуванні. У пасольстве адкрыта Кніга спачуванняў: 15 ліпеня - з 11.00 да 15.30, 18 ліпеня - з 10.00 да 17.30.

Тэракт у Ніцы здарыўся ўначы 14 ліпеня. Паводле апошніх даных, яго ахвярамі сталі 84 чалавекі, дзясяткі пацярпелі.

У сваёй заяве МЗС Беларусі рашуча асудзіла ўсе праявы тэрарызму і заклікала да жорсткай кансалідаванай рэакцыі сусветнай супольнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі