15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Турцыі Віктар Рыбак уручыў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў Турцыі Седату Ёналу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
У час сустрэчы бакі адзначылі высокі ўзровень беларуска-турэцкіх палітычных адносін, важнасць рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Турцыю ў красавіку 2019 года.
Субяседнікі абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на эканамічны складнік. У тым ліку былі разгледжаны перспектывы рэалізацыі зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў у Кырыкале і арганізацыі рачнога маршруту дастаўкі грузаў паміж Беларуссю і Турцыяй, падкрэслена неабходнасць далейшага пашырэння гуманітарных кантактаў і ўзаемадзеяння ў культурнай і турыстычнай сферах.-0-