Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 жніўня 2021, 09:20

Пасол Беларусі ўручыў копіі даверчых грамат у Міністэрстве замежных спраў Кубы

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Валерый Бараноўскі 18 жніўня сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў гэтай краіны Анаянсі Радрыгесам Камеха і ўручыў копіі даверчых грамат. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Гаване.

"Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-кубінскіх адносін. Яны адзначылі ўзаемную зацікаўленасць у пашырэнні палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Кубай", - гаворыцца ў паведамленні беларускай дыпламатычнай місіі.

Акрамя таго, на сустрэчы былі разгледжаны пытанні актывізацыі работы па ключавых напрамках супрацоўніцтва.

У пасольстве таксама падкрэслілі, што абмеркаваны магчымасці арганізацыі візітаў і сумесных мерапрыемстваў ва ўмовах пандэміі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі