Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Пасол Беларусі ўручыў копіі даверчых грамат генсакратару МЗС Перу

Палітыка 23.04.2019 | 18:28
Мануэль Талавер Эспінар і Уладзімір Астапенка. Фота пасольства Беларусі ў Аргенціне
Мануэль Талавер Эспінар і Уладзімір Астапенка. Фота пасольства Беларусі ў Аргенціне

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі Уладзімір Астапенка ўручыў копіі даверчых грамат генеральнаму сакратару Міністэрства замежных спраў Перу Мануэлю Талаверу Эспінару. Цырымонія адбылася напярэдадні ў Ліме, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час сустрэчы абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, развіцця дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Кіраўнік беларускай дыпмісіі таксама правёў сустрэчы з генеральным дырэктарам упраўлення Еўропы МЗС Перу Луісам Энрыке Чавесам Басагойтыя і генеральным дырэктарам упраўлення перуанскай дыяспары і консульскіх пытанняў МЗС Цэзарам Энрыке Бустамантэ Льёса. Бакі дэталёва абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня.

Уладзімір Астапенка, з'яўляючыся Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аргенціне і па сумяшчальніцтве ва Уругваі, у 2018 годзе быў назначаны таксама паслом у Чылі, Парагваі і Перу па сумяшчальніцтве.

Для Беларусі дынаміка гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Перу апошнія гады складваецца дадатнай. За 2018 год узаемны тавараабарот склаў $20,8 млн (139,6 працэнта да ўзроўню 2017 года). Экспарт перасягнуў $14 млн, павялічыўшыся амаль на 44 працэнты ў параўнанні з 2017-м. Сальда знешняга гандлю склалася дадатным у памеры $7,4 млн.

Беларусь бачыць перспектывы ў прасоўванні на ўзрастаючы перуанскі рынак прадукцыі машынабудавання (дарожна-будаўнічай тэхнікі, аўтобусаў, грузавых аўтамабіляў, кар'ерных самазвалаў).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.