Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Кіпра

Палітыка 10.05.2019 | 10:34
Нікас Анастасіядзіс і Аляксандр Лукашэвіч. Фота МЗС Кіпра
Нікас Анастасіядзіс і Аляксандр Лукашэвіч. Фота МЗС Кіпра

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Балгарыі, Грэцыі і Кіпры па сумяшчальніцтвеАляксандр Лукашэвіч уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Кіпра Нікасу Анастасіядзісу. Цырымонія прайшла напярэдадні ў Прэзідэнцкім палацы ў Нікасіі. Інфармацыя аб гэтым размешчана ў афіцыйным твітар-канале МЗС Беларусі са спасылкай на Бюро друку і інфармацыі МЗС Кіпра, паведамляе БЕЛТА.

У час сустрэчы кіраўнік дыпмісіі падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў далейшым развіцці і ўмацаванні двухбаковых адносін з Рэспублікай Кіпр. "Мы бачым магчымасці для ўзмацнення супрацоўніцтва ў такіх сферах, як гандаль, эканоміка, навука і тэхналогіі, палітычныя, рэгіянальныя і культурныя кантакты, а таксама для актывізацыі кааперацыі паміж міністэрствамі і ведамствамі, у прыватнасці паміж міністэрствамі замежных спраў, - сказаў ён. - Краіны маюць вялікі патэнцыял для бізнес-кааперацыі і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Беларусь зацікаўлена ў пастаўках тавараў цяжкай, лёгкай і харчовай прамысловасці, прадукцыі дрэваапрацоўчай і хімічнай галін".

Прэзідэнт Кіпра пажадаў паслу Беларусі поспехаў у выкананні яго місіі і запэўніў, што ўрад рэспублікі акажа ўсялякую падтрымку новаму кіраўніку дыпмісіі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.