Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 сакавіка 2021, 10:20

Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Кеніі

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Рэспубліцы Кенія Павел Узяткін уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Кеніі Ухуру Кеніятэ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

У час размовы пасля цырымоніі беларускі дыпламат выказаў гатоўнасць працаваць на карысць развіцця дружалюбнага і канструктыўнага дыялогу паміж Беларуссю і Кеніяй, заснаванага на ўзаемным даверы і павазе. "Падкрэслены прыярытэт нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін з улікам узаемадапаўняльнасці эканомік. Павел Узяткін таксама адзначыў важнасць актывізацыі рознафарматных кантактаў на розных узроўнях паміж краінамі, а таксама фарміравання і пашырэння дагаворна-прававой базы беларуска-кенійскіх адносін", - расказалі ў МЗС.

Лідар Кеніі пацвердзіў настроенасць на далейшае развіццё канструктыўных адносін паміж краінамі і пажадаў паспяховай работы новаму паслу Беларусі ў краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі