Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 верасня 2025, 17:43

Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Кеніі

Дзмітрый Красоўскі і Уільям Рута. Фота МЗС
Дзмітрый Красоўскі і Уільям Рута. Фота МЗС
3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кеніі Дзмітрый Красоўскі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Кеніі Уільяму Рута. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Дзмітрый Красоўскі перадаў словы прывітання і асаблівай падзякі ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі за цёплы прыём, аказаны ў час яго візіту ў Кенію ў снежні 2023 года, а таксама пажаданні дружбы і супрацоўніцтва.

Пасол пацвердзіў прыхільнасць Беларусі да далейшага ўмацавання партнёрскіх адносін з Кеніяй ва ўсіх сферах: палітычнай, гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай і культурнай. Беларускі дыпламат таксама аднавіў запрашэнне Прэзідэнту Кеніі зрабіць першы афіцыйны візіт у Беларусь. Дзмітрый Красоўскі адзначыў, што такі візіт стаў бы важнай вяхой у развіцці беларуска-кенійскіх адносін.

На заканчэнне цырымоніі Прэзідэнт Кеніі пажадаў паслу Беларусі ўдачы і выказаў надзею на плённую сумесную работу.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі