ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 20 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 красавіка 2019, 19:58

Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Харватыі

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Венгрыі і Харватыі (па сумяшчальніцтве) Аляксандр Панамароў уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Харватыі Каліндзе Грабар-Кітаравіч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час сустрэчы бакі адзначылі істотны патэнцыял у развіцці беларуска-харвацкіх адносін і наяўнасць узаемных намераў пашыраць дзелавыя і культурныя сувязі. Кіраўнік харвацкай дзяржавы выказала зацікаўленасць у наведванні выстаўкі "Спадчына Беларусі", якая адкрыецца ў маі ў горадзе Рыека.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі