Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 лістапада 2019, 18:48

Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы генерал-губернатару Новай Зеландыі

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Японіі, Аўстраліі і Новай Зеландыі (па сумяшчальніцтве) Руслан Есін уручыў ў Велінгтоне даверчыя граматы генерал-губернатару Новай Зеландыі Пэтсі Рэдзі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі.

У час цырымоніі Руслан Есін адзначыў наяўнасць вялікіх магчымасцей для пашырэння беларуска-новазеландскага супрацоўніцтва ў сферах гандлю і інвестыцый, міжнароднай бяспекі, спорту, турызму, навуковых даследаванняў і высокіх тэхналогій.

Акрамя таго, пасол правёў сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў і гандлю Новай Зеландыі, з прадстаўнікамі дзелавых і акадэмічных колаў і абмеркаваў розныя аспекты і перспектывы развіцця двухбаковых адносін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі