Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 чэрвеня 2019, 09:37

Пасол Беларусі ўручыла даверчыя граматы прэзідэнту Славеніі

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Аўстрыі і Славеніі па сумяшчальніцтве Алена Купчына ўручыла даверчыя граматы прэзідэнту Славеніі Боруту Пахару. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Аўстрыі.

У час сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, а таксама актуальныя пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.

Як паведамлялася, пасол Беларусі ў Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Алена Купчына ў лютым 2019 года была назначана таксама прадстаўляць інтарэсы краіны ў Славеніі і АБСЕ.

Прыярытэтнымі напрамкамі ўзаемадзеяння Беларусі і Славеніі з'яўляюцца сферы энергетыкі, будаўніцтва, машынабудавання, сельскай гаспадаркі, тэлекамунікацый, турызму. У Беларусі дзейнічаюць больш за 10 прадпрыемстваў з інвестыцыямі са Славеніі, зарэгістраваны прадстаўніцтвы славенскіх кампаній у фармацэўтычнай сферы, галінах будаўніцтва і інжынірынгу, тэлекамунікацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі