Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 кастрычніка 2025, 10:01

Пасол Беларусі ў Таджыкістане: ШАС ва ўмовах трансфармацыі глабальнага светапарадку набывае асаблівую важнасць
 

Фота з архіва
Фота з архіва
23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Таджыкістане Віктар Дзенісенка 22 кастрычніка выступіў з дакладам на круглым стале на тэму "Вынікі саміту ў Цяньцзіні: ШАС як платформа сумеснага развіцця і глабальнага кіравання". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай загранустанове ў Таджыкістане.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Душанбэ, таксама ў рэжыме відэамоста далучыўся генеральны сакратар ШАС Нурлан Ермекбаеў. Звяртаючыся да ўдзельнікаў круглага стала, пасол Беларусі адзначыў, што ва ўмовах трансфармацыі глабальнага светапарадку, дзейнасць ШАС набывае асаблівую важнасць і актуальнасць. Ён падрабязна праінфармаваў удзельнікаў мерапрыемства аб асноўных прынцыпах і напрамках сумеснай работы ў рамках ШАС па стварэнні ўмоў для далейшага ўзаемнага развіцця і глабальнага кіравання.

Пасол Беларусі павіншаваў Кыргызскую Рэспубліку з прыняццем старшынства ў ШАС і выказаў упэўненасць у далейшым паспяховым развіцці арганізацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі