Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 студзеня 2019, 09:02

Пасол Беларусі ў Сірыі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Асаду

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сірыі Юрый Слука ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту гэтай краіны Башару Асаду. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час размовы з кіраўніком сірыйскай дзяржавы пасля завяршэння цырымоніі ўручэння грамат адбыўся абмен меркаваннямі аб перспектывах супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, уключаючы пытані гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння.

Прымаючы рашэнне ў лістападзе мінулага года аб назначэнні новага пасла ў Сірыі, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў добрыя адносіны з сірыйскім лідарам Башарам Асадам, з краінай у цэлым. "У Сірыі мы не можам не працаваць. У нас наогул з імі бліскучыя адносіны былі яшчэ з часоў Хафеза Асада (былога Прэзідэнта Сірыі і бацькі цяперашняга кіраўніка дзяржавы. - Заўвага БЕЛТА). Сірыя - гэта вялікія інвестыцыі, аднаўленне краіны, вельмі пазітыўнае стаўленне", - сказаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі