Дэніэль Даян і Юрый Ярашэвіч
10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль Юрый Ярашэвіч сустрэўся са старшынёй праўлення Мемарыяльнага комплексу гісторыі халакосту "Яд Вашэм" Дэніэлем Даянам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У час сустрэчы была падкрэслена агульнасць лёсаў беларускага і яўрэйскага народаў у час Другой сусветнай вайны. Асобна быў адзначаны факт прылічэння амаль 700 беларусаў да праведнікаў свету - тых, хто, рызыкуючы ўласным жыццём і бяспекай блізкіх, ратаваў яўрэяў ад нацыстаў у час халакосту.
Пасол таксама акцэнтаваў увагу на тым, што беларускі бок удзяляе асаблівую ўвагу захаванню гераічнай спадчыны двух народаў, сведчаннем чаго з'яўляецца ўдзел Міністэрства замежных спраў Беларусі ў суботніку па добраўпарадкаванні гісторыка-турыстычнага аб'екта ў Налібоцкай пушчы, прысвечанага партызанскаму руху Беларусі і, у прыватнасці, дзейнасці атрадаў братоў Бельскіх і Зорына.
Дэніэль Даян выказаў гатоўнасць да прадаўжэння і пашырэння супрацоўніцтва з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і архіўнымі інстытутамі.-0-