Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 студзеня 2024, 13:57

Пасол Беларусі ў Індыі: трэба паспрабаваць вярнуць усё добрае ў супрацоўніцтве, што было ў савецкім мінулым

Міхаіл Касько
Міхаіл Касько
4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У супрацоўніцтве з Індыяй трэба спрабаваць аднавіць добрыя адносіны, якія былі з гэтай краінай у савецкім мінулым. Такое меркаванне выказаў журналістам Міхаіл Касько, назначаны па рашэнні кіраўніка дзяржавы Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Індыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, Прэзідэнт, прымаючы кадравае рашэнне, акцэнтаваў увагу на тым, што трэба сістэмна выбудоўваць адносіны па ключавых напрамках супрацоўніцтва, і ў першую чаргу ў эканоміцы. "Трэба паспрабаваць вярнуць усё тое добрае, што было ў савецкім мінулым, калі і многія студэнты вучыліся ў нас у краіне, і зборачныя вытворчасці дзейнічалі, і ажыццяўлялася пастаўка самай шырокай гамы тэхнікі, - сказаў пасол. - Трэба паспрабаваць аднавіць гэта, акцэнтаваўшы на двух, трох, чатырох прарыўных праектах".

"Мы павінны пастаўляць туды тое, што цікава для індыйскага боку, і набываць у іх тое, што цікавіць нас", - дадаў Міхаіл Касько. Напрыклад, трэба развіваць ужо існуючы з савецкіх часоў патэнцыял супрацоўніцтва ў фармацэўтычнай галіне. "Яна, безумоўна, уяўляе для нас цікавасць як з пункту гледжання інвестыцый у Беларусь, так і пастаўкі медыцынскіх субстанцый на дзеючыя ў нас прадпрыемствы", - заўважыў кіраўнік дыпмісіі. Беларусь у сваю чаргу гатова прадаўжаць пастаўляць на індыйскі рынак калійныя ўгнаенні, прадукцыю машынабудавання.

Пасол упэўнены, што новыя перспектывы ўзаемадзеяння з Індыяй з'явяцца з атрыманнем Беларуссю статусу дзяржавы - члена Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі