27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны далёкай дугі часта становяцца вельмі блізкімі і надзейнымі партнёрамі Беларусі. Аб гэтым заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бразіліі і па сумяшчальніцтве ў Парагваі і Уругваі Андрэй Андрэеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Андрэй Андрэеў адзначыў, што ў Беларусі і Бразіліі ёсць добрая база для ўзаемнага гандлю і супрацоўніцтва ў гэтым напрамку неабходна паглыбляць. У ліку перспектыўных сфер ён назваў сельскую гаспадарку, машынабудаванне, медыцыну, высокія тэхналогіі. Прапрацоўваецца і пастаўка беларускіх ільняных тканін на бразільскі рынак.
"Рэцэпт даволі просты - трэба проста браць і рабіць тыя рэчы, якія ўзаемавыгадныя і цікавыя для абедзвюх краін", - падкрэсліў пасол.

Ён дадаў, што краіны ўзаемадзейнічаюць як у двухбаковым, так і ў шматбаковым фармаце, напрыклад на пляцоўцы БРІКС.
"Часта краіны далёкай дугі становяцца нашымі вельмі блізкімі і надзейнымі партнёрамі. Мы знаходзімся далёка ад Бразіліі, але Бразілія нас добра ведае, мы таксама ведаем Бразілію, - дадаў дыпламат. - Наша задача - зрабіць Бразілію яшчэ бліжэй і больш зразумелай для беларусаў і зрабіць беларусаў яшчэ бліжэй і больш зразумелымі для Бразіліі".-0-