Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Пасол Беларусі Сяргей Цярэнцьеў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Егіпта

Палітыка 02.12.2019 | 14:38
Фота з архіва
Фота з архіва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Цярэнцьеў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху ас-Сісі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі.

У час сустрэчы адбыўся кароткі абмен думкамі аб стане і перспектывах развіцця беларуска-егіпецкіх адносін. "На цырымоніі бакі адзначылі дружалюбны характар адносін паміж Беларуссю і Егіптам, а таксама гатоўнасць і далей садзейнічаць іх умацаванню", - адзначылі ў пасольстве.

Як паведамлялася, у верасні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Сяргея Цярэнцьева паслом у Егіпце і па сумяшчальніцтве ў Судане і Амане. Ён таксама заняў пасаду пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Лізе арабскіх дзяржаў. Раней дыпламат працаваў на пасадзе намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення - начальніка ўпраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі МЗС.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.