Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Пасол Беларусі: пытанне будаўніцтва БелАЭС залішне палітызавана ў Літве, што перашкаджае развіццю адносін

Палітыка 01.02.2019 | 10:19

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі залішне палітызавана ў Літве. Аб гэтым пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль, які завяршае сваю дыпмісію ў гэтай краіне, заявіў у інтэрв'ю літоўскаму штотыднёвіку "Экспресс-неделя", паведамляе БЕЛТА.

"Гэта пытанне залішне палітызавана ў самой Літве і істотным чынам уплывае на развіццё двухбаковых адносін. Мы заўважылі, што многія палітыкі або кіраўнікі ведамстваў апасаюцца візітаў у Беларусь і ў цэлым пазбягаюць паказваць сваё пазітыўнае стаўленне да суседзяў. Бізнесмены лічаць за лепшае не афішыраваць свае інвестыцыі ў эканоміку Беларусі і часта вымушаны апраўдвацца за вядзенне бізнесу ў нашай краіне", - расказаў Аляксандр Кароль.

Паводле яго слоў, неабгрунтаваныя прэтэнзіі да праекта БелАЭС і гучныя заклікі спыніць будаўніцтва, што гучаць у Літве, нагадваюць мелодыю заезджанай пласцінкі. "Літоўскі бок па-свойму інтэрпрэтуе вынікі работы міжнародных місій, часам, не згаджаючыся з вывадамі аўтарытэтных міжнародных экспертаў, - адзначыў пасол. - Разам з тым хацелася б падкрэсліць, што такой неканструктыўнай пазіцыі адносна БелАЭС прытрымліваецца толькі Літва. Астатнія краіны-суседзі гэту пазіцыю не падзяляюць і прытрымліваюцца больш прагматычнага падыходу, у тым ліку па пытанні набыцця электраэнергіі".

Паказальная ў гэтым выпадку і статыстыка, звярнуў увагу дыпламат. У 2018 годзе, напрыклад, сама Літва закупіла ў Беларусі электраэнергіі на суму 50 млн еўра - прыкладна 1 млрд квт/гадз. Гэта ў 8,5 раза больш, чым год таму. "Усё гэта сведчыць толькі аб тым, што ў такіх важных для дзяржавы пытаннях папулізм недарэчы. Запасны варыянт павінен быць заўсёды. Упэўнены, што аднойчы гэта вострае пытанне знімецца з парадку двухбаковых адносін, а ў самой Літве возьмуць верх прагматычныя падыходы", - сказаў Аляксандр Кароль.

Ён яшчэ раз падкрэсліў, што Беларусь у поўным аб'ёме выконвае свае абавязкі перад сусветным агенцтвам МАГАТЭ і еўрапейскімі арганізацыямі па ядзернай бяспецы. "У тым, каб АЭС будавалася з захаваннем тэхналогіі і адпавядала абсалютна ўсім крытэрыям бяспекі, у першую чаргу зацікаўлены менавіта мы самі", - рэзюмаваў пасол.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі на выпадак НС Ратавальнікі рэкамендуюць загадзя выпрацаваць план рэагавання на НС. Гэта дапамагае не разгубіцца і не запанікаваць у экстраннай сітуацыі.