Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 чэрвеня 2021, 15:17

Пасол Беларусі наведаў Судан: краіны дамовіліся аб прамысловай кааперацыі і супрацоўніцтве ў АПК

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет і Рэспубліцы Судан па сумяшчальніцтве Сяргей Цярэнцьеў 7-9 чэрвеня наведаў горад Хартум. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Егіпце.

Пасол Беларусі сустрэўся з прадстаўнікамі ўрада і дзелавых колаў Судана - міністрам энергетыкі і нафты Джадэйнам Алі Хасанам, міністрам сельскай і лясной гаспадаркі Эльтахерам Ісмаілам аль-Харбі, першым намеснікам міністра замежных спраў Махамедам Шэрыфам Абдалой, першым намеснікам міністра прамысловасці Ісмаілам аль-Шауі, намеснікам міністра фінансаў і эканамічнага планавання па пытаннях планавання Амінам Салехам Ясам, кіраўніцтвам Сельскагаспадарчага банка Судана і прамысловага холдынга GIAD.

На сустрэчы з першым намеснікам міністра замежных спраў Судана быў узгоднены пералік двухбаковых мерапрыемстваў высокага ўзроўню на гэты год, уключаючы правядзенне пятага пасяджэння сумеснай беларуска-суданскай камісіі па супрацоўніцтве і палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Разгледжаны таксама пытанні рэалізацыі раней падпісаных двухбаковых дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных галінах.

У гутарках з кіруючымі прадстаўнікамі Міністэрства сельскай і лясной гаспадаркі, Міністэрства энергетыкі і нафты, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства фінансаў Судана абмеркаваны магчымасці актывізацыі беларуска-суданскага супрацоўніцтва па шэрагу перспектыўных напрамкаў, уключаючы прамысловую кааперацыю, узаемадзеянне ў галіне сельскай і лясной гаспадаркі, прымяненне перадавых тэхналогій у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі