Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 лютага 2023, 16:57

Пасол Беларусі і віцэ-спікер парламента Малдовы абмеркавалі развіццё дыялогу ў сучасных умовах

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін сустрэўся з выканаўчым сакратаром партыі сацыялістаў, віцэ-спікерам парламента Малдовы Уладам Батрынча і членам выканкама партыі сацыялістаў Вольгай Чабатар. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Кішынёве.

Афіцыйныя асобы закранулі тэму ўсё большага напружання ў рэгіёне і адзначылі неабходнасць прыкладання максімуму намаганняў для захавання стабільнасці і міру ў Рэспубліцы Малдова.

Былі абмеркаваны перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы міжпарламенцкі дыялог, а таксама ўзаемадзеянне ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Улад Батрынча адзначыў, што Рэспубліка Беларусь з'яўляецца адным з важнейшых партнёраў Малдовы ў гандлёва-эканамічнай і тэхналагічнай сферах.

Пасол Беларусі падкрэсліў, што ёсць вялікі патэнцыял для далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, што адпавядае інтарэсам абедзвюх краін. Бакі дамовіліся прадоўжыць канструктыўнае ўзаемадзеянне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі