ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 10 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 лютага 2023, 16:15

Пасол Беларусі і намеснік міністра замежных спраў Егіпта абмеркавалі актывізацыю кантактаў у сферы навукі і турызму

Фота з архіва
Фота з архіва

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Цярэнцьеў 8 лютага сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Егіпта па справах Еўропы Іхабам Насрам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

На перагаворах абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня Беларусі і Егіпта, у тым ліку размова ішла аб узаемадзеяні ў сферы прамысловасці, а таксама правядзенні мерапрыемстваў высокага ўзроўню.

Асаблівую ўвагу кіраўнік дыпламатычнай місіі нашай краіны і намеснік міністра замежных спраў Егіпта ўдзялілі актывізацыі беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і турыстычнай сферах.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Егіптам былі ўстаноўлены 1 лютага 1992 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі