
Фота МЗС Беларусі
1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў ААЭ і Каралеўстве Бахрэйн (па сумяшчальніцтве) Андрэй Лучанок уручыў даверчыя граматы Каралю Бахрэйна шэйху Хамаду бен Ісу аль-Халіфу. Цырымонія адбылася напярэдадні ў горадзе Манама, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
"У ходзе ўрачыстай цырымоніі пасол пацвердзіў гатоўнасць Беларусі развіваць усебаковае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з Каралеўствам Бахрэйн", - адзначылі ў МЗС.-0-