Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 лютага 2021, 10:08

Пасол Беларусі абмеркаваў з прадстаўніком іранскага парламента эканамічнае супрацоўніцтва

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Іране Юрый Лазарчык сустрэўся з кіраўніком рабочай групы Сходу ісламскага савета Ірана па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Беларусі Абульфазлам Амуі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Тэгеране.

Бакі абмеркавалі тэму дагаворна-прававой базы паміж дзвюма краінамі і абазначылі напрамкі яе ўдасканалення, а таксама пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і падрыхтоўкі да правядзення ў Мінску 15-га пасяджэння змешанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва.

Асаблівая ўвага была ўдзелена праблематыцы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і развіцця пабрацімскіх сувязей паміж рэгіёнамі і гарадамі Беларусі і Ірана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі