Фота з архіва
1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя ўзаемна патрэбны адзін аднаму. Аб гэтым пасол Беларусі ў Турцыі Анатоль Глаз заявіў інфармацыйнаму агенцтву "Анадолу", паведамляе БЕЛТА.
Анатоль Глаз звярнуў увагу, што тавараабарот Беларусі з Турцыяй, паводле турэцкай статыстыкі, набліжаецца да $2 млрд. Гэта вельмі значная лічба і для Беларусі, і для Турцыі, падкрэсліў пасол.
"Мы ўзаемна патрэбны адзін аднаму. Калі б не перашкаджалі нам некаторыя іншыя краіны, то гэта лічба была б яшчэ большай. Але ў нас ёсць поўнае разуменне з турэцкім бокам, з партнёрамі з Турцыі, і наш тавараабарот мы будзем павялічваць і такім чынам паляпшаць дабрабыт нашых грамадзян, развіваць бізнесы нашых краін", - запэўніў Анатоль Глаз.
На бліжэйшую перспектыву ў дзвюх краін ужо запланаваны шэраг дзелавых кантактаў, пачнуць працаваць механізмы двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Беларускі дыпламат дадаў, што ў Мінску разлічваюць на рэалізацыю гэтых ініцыятыў ужо ў гэтым годзе.
"Будуць візіты дзелавых колаў. Таму наш парадак дня вельмі аптымістычны і актыўны", - сказаў кіраўнік дыпмісіі.
Анатоль Глаз заявіў, што высокі ўзровень адносін паміж Беларуссю і Турцыяй грунтуецца перш за ўсё на вельмі цесных, блізкіх і дружалюбных адносінах кіраўнікоў дзвюх дзяржаў.
Паводле слоў пасла, Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у час сустрэчы з ім асабліва падкрэсліў свае адносіны да Прэзідэнта Беларусі і перадаў яму прывітанне. "Дружбу прэзідэнтаў, нам, дыпламатам, трэба апраўдаць, гэта асноўная мэта нашай работы", - падкрэсліў пасол.
Анатоль Глаз дадаў, што ў Беларусі прытрымліваюцца класічнай дыпламатыі, такой жа, якой прытрымліваюцца ў Турцыі. "Мы займаемся дыпламатыяй для таго, каб развіваць, паглыбляць і актывізаваць адносіны паміж краінамі на карысць народаў. Мы не прыходзім некага вучыць. Мы не ўмешваемся ва ўнутраныя справы, мы не расказваем у краіне знаходжання, як ім патрэбна жыць, што рабіць або як праводзіць выбары. Проста цяпер шэраг краін, асабліва краін Захаду, грашаць гэтым, а дакладней, іх дыпламатыя займаецца тым, што вучыць іншыя краіны, як ім жыць", - звярнуў увагу кіраўнік дыпмісіі.
Анатоль Глаз падкрэсліў, што і Беларусь, і Турцыя з'яўляюцца прыхільнікамі класічнай школы і лічаць, што дыпламатыя павінна працаваць на карысць. "Гэта наша асноўная мэта. Беларуская дыпламатыя ў першую чаргу займаецца пытаннямі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - адзначыў ён.-0-