6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь - адзін з важных партнёраў Кыргызстана ў знешняй палітыцы, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрбол Султанбаеў у час сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергяенкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кыргызстан разглядае Беларусь у якасці аднаго са сваіх важных партнёраў у знешняй палітыцы. На сённяшні дзень супрацоўніцтва паміж краінамі развіваецца практычна па ўсіх напрамках, у тым ліку і ў палітычнай сферы, - сказаў пасол. - Цёплыя ўзаемаадносіны склаліся паміж лідарамі нашых краін. У сувязі з гэтым дазвольце яшчэ раз павіншаваць беларускі бок з паспяховым правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў".

Добрае ўзаемадзеянне склалася і паміж парламентамі. "Мы разлічваем на прадаўжэнне міжпарламенцкіх кантактаў. Вы добрую ініцыятыву вылучылі адносна груп дружбы. Мы гатовы актывізаваць работу і ў гэтым напрамку", - падкрэсліў Эрбол Султанбаеў.

"У гэтым годзе мы адзначаем 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На рэспубліканскім узроўні складзены план святочных мерапрыемстваў у Кыргызстане і таксама асобна пасольствам складзены свой план па правядзенні пэўных мерапрыемстваў, у тым ліку і ў рэгіёнах Беларусі. У гэтым годзе мы плануем правесці акцыю па высаджванні алеі ў памяць аб воінах-кыргызстанцах, якія загінулі ў баях за вызваленне Беларусі", - дадаў пасол.-0-
Фота Сяргея Шэлега