Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 сакавіка 2024, 09:37

Пасол Балгарыі: захоўваецца наша зацікаўленасць у развіцці актыўных адносін з Беларуссю

Фота з архіва
Фота з архіва
4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народы Беларусі і Балгарыі гістарычна цесна звязвае культурная і рэлігійная блізкасць. Гэта адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Балгарыі ў Беларусі Георгі Васілеў, выступаючы 1 сакавіка на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 146-годдзя вызвалення Балгарыі ад асманскага прыгнёту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"За сваю доўгую і багатую гісторыю Балгарыя стала цэнтрам значных культурных дасягненняў, якія складаюць важную частку еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі. У гістарычным плане рэлігійная і культурная блізкасць цесна звязвае народы Балгарыі і Беларусі", - адзначыў дыпламат.

Пасол звярнуў увагу, што Балгарыя ў ліку першых краін прызнала незалежнасць Беларусі. "Адносіны паміж Балгарыяй і Беларуссю развіваліся з пераменнай дынамікай", - падкрэсліў Георгі Васілеў.

Пасол таксама заявіў: "Захоўваецца наша зацікаўленасць у далейшым развіцці актыўных адносін з Беларуссю ва ўсіх сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі