Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 лютага 2024, 12:32

Пасол Азербайджана: мы будзем умацоўваць супрацоўніцтва з Беларуссю

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Азербайджан будзе ўмацоўваць супрацоўніцтва з Беларуссю. Гэта адзначыў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Магерам Абыш аглу Аліеў, які 15 лютага ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў Палацы Незалежнасці.

"Азербайджан дружыць з Беларуссю доўгія гады, у тым ліку і на дзяржаўным узроўні, - адзначыў кіраўнік дыпламатычнай місіі. - Думаю, гэта будзе прадаўжацца. У нас вельмі шмат пытанняў у двухбаковым супрацоўніцтве, якія важны для абедзвюх краін".

"Самая галоўная задача пасла - аб'ядноўваць узаемныя намаганні, дапамагаць развіваць узаемадзеянне паміж дзвюма дзяржавамі", - падкрэсліў Магерам Абыш аглу Аліеў.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай устаноўлены 11 чэрвеня 1993 года. За гэты час сфарміраваны моцныя традыцыі двухбаковых адносін - адкрытасць, давер, дружба і ўзаемавыручка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі