Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 красавіка 2021, 16:56

Паслы Беларусі і Швейцарыі ў РФ зацікаўлены ў развіцці палітычнага дыялогу

14 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Паслы Беларусі і Швейцарыі ў Расіі Уладзімір Сямашка і Крысціна Марці Ланг 13 красавіка на сустрэчы ў Маскве выказалі зацікаўленасць у развіцці палітычнага дыялогу паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.

"Субяседнікі абмяняліся думкамі аб стане двухбаковых адносін і выказалі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці палітычнага дыялогу і пашырэнні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах", - праінфармавалі ў пасольстве.

"Уладзімір Сямашка праінфармаваў Крысціну Марці Ланг аб прыярытэтных напрамках работы і задачах, што вырашаюцца Рэспублікай Беларусь у рамках яе ўдзелу ў такіх інтэграцыйных аб'яднаннях, як Саюзная дзяржава і ЕАЭС", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі