Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў і СМЗС СНД пройдуць 10-11 кастрычніка ў Ашхабадзе

Палітыка 07.10.2019 | 10:30

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў пройдуць 10-11 кастрычніка ў Ашхабадзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Плануецца, што на пасяджэнні СМЗС 10 кастрычніка міністры замежных спраў абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і ўзаемадзеяння ў фармаце СНД, прымуць праграму дзеянняў па актывізацыі партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзяржаў Садружнасці, разгледзяць пытанні аб Гульнях краін СНД, забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі, стварэнні Сумеснай (аб'яднанай) сістэмы сувязі ўзброеных сіл, барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў.

Акрамя таго, міністры папярэдне ўзгодняць шэраг дакументаў, што ўносяцца на разгляд прэзідэнтаў. Гэта перш за ўсё праект звароту кіраўнікоў дзяржаў да народаў краін Садружнасці і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама дакументы, што рэгламентуюць супрацоўніцтва ў процідзеянні карупцыі, барацьбе з тэрарызмам і іншымі насільнымі праявамі экстрэмізму, развіцці інфармацыйнага абмену паміж кампетэнтнымі органамі ў сферах бяспекі і правапарадку ў пытаннях барацьбы са злачыннасцю.

Чакаецца, што 11 кастрычніка пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД пачнецца з абмену меркаваннямі аб узаемадзеянні ў рамках Садружнасці і абмеркавання пытання аб старшынстве ў СНД у 2020 годзе. На разгляд кіраўнікоў дзяржаў плануецца ўнесці таксама праекты Дэкларацыі аб стратэгічным эканамічным супрацоўніцтве краін СНД і Канвенцыі аб перадачы выканання пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Тэмпературныя рэкорды Беларусі 14 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Брэста.