Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 красавіка 2019, 10:55

Пасяджэнне СМЗС СНД пройдзе ў Маскве 5 красавіка

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў пройдзе ў Маскве 5 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Праект парадку дня пасяджэння СМЗС сфарміраваны на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў пры статутных і іншых органах Садружнасці ў студзені. У яго ўключаны дзесяць пытанняў.

У вузкім фармаце прадугледжваецца традыцыйны абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і ўзаемадзеяння ў фармаце Садружнасці. Акрамя таго, міністры замежных спраў абмяркуюць праект заявы кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД у сувязі з 80-годдзем пачатку Другой сусветнай вайны і пытанні актывізацыі партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі краін СНД.

Для разгляду на пасяджэнні СМЗС у шырокім фармаце прапануюцца пытанні, якія датычацца неабходнасці захавання і належнага догляду воінскіх пахаванняў і воінскіх помнікаў Вялікай Айчыннай вайны (чакаецца, што міністры замежных спраў падпішуць адпаведную заяву) і каардынацыі міждзяржаўных адносін у галіне фундаментальных даследаванняў.

Астатнія дакументы прапануецца падпісаць без абмеркавання. Яны поўнасцю ўзгоднены і датычацца паглыблення ўзаемадзеяння краін Садружнасці ў сферы культуры, адукацыі і барацьбы са злачыннасцю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі