ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 лістапада 2021
Мінск +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 кастрычніка 2021, 09:27

Пасяджэнне СМЗС СНД праходзіць сёння ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў праходзіць сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Месцам мерапрыемства выбраны "Прэзідэнт-Атэль". Міністры замежных спраў Садружнасці правядуць сустрэчу ў вузкім фармаце і пашыраным складзе. Чакаецца, што яны абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і ўзаемадзеяння ў СНД.

На разгляд кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў вынесена некалькі дакументаў. Гэта праект палажэння аб Міжнароднай асацыяцыі (камісіі) гісторыкаў і архівістаў дзяржаў - удзельніц СНД, сумесная заява аб умацаванні Канвенцыі аб забароне біялагічнай і таксіннай зброі, план правядзення шматузроўневых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў у Садружнасці на 2022 год, рашэнне аб стварэнні базавай арганізацыі па даследаванні праблем процідзеяння тэрарызму і іншым праяўленням экстрэмізму, метадычныя рэкамендацыі па распрацоўцы праектаў міжнародных дагавораў, што заключаюцца ў СНД, і іншыя.

Заўтра ў фармаце відэаканферэнцыі пад старшынствам Беларусі адбудзецца пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. На саміце яны плануюць прыняць некалькі заяў: у сувязі з 30-годдзем арганізацыі, аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння біялагічнай бяспекі і аб развіцці супрацоўніцтва ў сферы міграцыі.

Намечана падпісанне яшчэ двух дакументаў, якія датычацца ўзаемадзеяння ў сферы бяспекі. Гэта дагавор аб процідзеянні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаванню тэрарызму і фінансаванню распаўсюджвання зброі масавага знішчэння, а таксама рашэнне аб кіраўніку Антытэрарыстычнага цэнтра СНД.

Акрамя таго, плануецца зацвердзіць пагадненне аб стварэнні Савета старшынь вярхоўных (вышэйшых) судоў і прыняць рашэнне аб аб'яўленні горада Камрат (Малдова) культурнай сталіцай Садружнасці ў 2023 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі