Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 красавіка 2021, 19:21

Пасяджэнне СМЗС СНД адбудзецца 2 красавіка ў Маскве

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў адбудзецца 2 красавіка ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

Плануецца, што міністры замежных спраў абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і ўзаемадзеяння ў СНД, абмяркуюць выкананне праграмы дзеянняў па актывізацыі партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзяржаў СНД і рэалізацыю плана шматузроўневых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў у Садружнасці ў 2020 годзе.

Акрамя таго, міністры папярэдне ўзгодняць дакументы, якія будуць унесены на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Гэта, перш за ўсё, праект Звароту кіраўнікоў дзяржаў да народаў краін Садружнасці і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 80-годдзем пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў.

Два дакументы, праекты якіх уносяцца на ўзгадненне СМЗС, у далейшым будуць накіраваны на разгляд Савета кіраўнікоў урадаў. Яны датычацца супрацоўніцтва ў галіне геадэзіі, картаграфіі, кадастра і дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і стварэння базавай арганізацыі ў галіне аператыўна-стратэгічнай падрыхтоўкі афіцэраў узброеных сіл. Чакаецца, што на пасяджэнні будуць зацверджаны сярэднетэрміновыя планы мерапрыемстваў па рэалізацыі дзеючых у Садружнасці стратэгій развіцця супрацоўніцтва ў галіне фізічнай культуры і спорту, турызму, міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва.

Прамую трансляцыю пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД можна будзе ўбачыць на інтэрнэт-партале СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі