Фота з архіва
15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД адбудзецца 19 жніўня ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.
На сустрэчы пастаянныя прадстаўнікі разгледзяць праекты парадкаў дня чарговых пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў, Савета кіраўнікоў урадаў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якія пройдуць восенню ў Душанбэ і Мінску.
Члены СППП таксама абмяркуюць рэалізацыю перспектыўнага плана развіцця дагаворна-прававой базы СНД на 2023-2025 гады і вынікі яе інвентарызацыі.-0-