Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 мая 2020, 17:32

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе 29 мая ў фармаце відэаканферэнцыі

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе 29 мая ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Чакаецца, што кіраўнікі ўрадаў абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях эканамічнага ўзаемадзеяння ў СНД, а таксама разгледзяць шырокі спектр пытанняў па іншых напрамках дзейнасці, у тым ліку аб сумесных намаганнях краін Садружнасці па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі COVID-19.

Адным з ключавых дакументаў, што ўносяцца на разгляд Савета кіраўнікоў урадаў, стане праект стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2030 года. У дакуменце адлюстраваны ўзгодненыя падыходы краін Садружнасці адносна мэт, асноўных задач, напрамкаў супрацоўніцтва і механізмаў міждзяржаўнага ўзаемадзеяння ў эканамічнай сферы.

Таксама кіраўнікі ўрадаў плануюць падпісаць шэраг дакументаў, накіраваных на пашырэнне і паглыбленне ўзаемадзеяння ў транспартнай, будаўнічай, энергетычнай сферах, у галіне адукацыі, турызму, спорту, культуры, маладзёжнага супрацоўніцтва і забеспячэння бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі