Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 лістапада 2021, 15:06

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе 12 лістапада анлайн

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў пройдзе 12 лістапада ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

"Кіраўнікі ўрадаў абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях эканамічнага ўзаемадзеяння ў СНД, абмяркуюць тэмы, якія датычацца рэкультывацыі тэрыторый, што трапілі пад уздзеянне ўраназдабыўных вытворчасцей, развіцця чыгуначнага транспарту", - расказалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, плануецца прыняць рашэнне аб старшыні Камітэта па справах воінаў-інтэрнацыяналістаў пры Савеце кіраўнікоў урадаў СНД, вызначыць дату і месца правядзення наступнага пасяджэння СКУ.

Плануецца таксама падпісанне дакументаў, якія рэгламентуюць узаемадзеянне краін Садружнасці ў сферы аўтарскага права і сумежных правоў у інфармацыйна-тэлекамунікацыйных сетках, інавацыйнага супрацоўніцтва.

Чакаецца, што на пасяджэнні будзе зацверджаны праект плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе ў Садружнасці Года народнай творчасці і культурнай спадчыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі